Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у вучэбных манеўрах побач з межамі ЕЗ


Zrzut ekranu 2016-08-13 o 11.13.17

Віцебскія дэсантнікі на вучэннях «Узаемадзеянне-2015»

У межах вучэнняў «Узаемадзеянне-2016» побач з межамі НАТО сілы АДКБ адпрацуюць «лакалізацыю раёнаў узброенага канфлікту.»

Вучэнні пройдуць у Пскоўскай вобласці.

13 жніўня беларускія вайскоўцы накіраваліся на месца правядзенне камандна-штабных вучэнняў з вайсковымі кантынгентамі Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы «Узаемадзеянне-2016». Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны.

Вучэнні пройдуць у тры этапы. У межах першага адбудзецца аператыўны збор з камандаваннем КСАР. Падчас другога этапу ўдзельнікі вучэнняў адпрацуюць планаванне сумеснай аперацыі, арганізацыю ўзаемадзеяння ды непасрэдную падрыхтоўку кантынгентаў КСАР да выканання розных задачаў.

У межах трэцяга этапу вайскоўцы адпрацуюць лакалізацыю раёнаў узброенага канфлікту і знішчэнне незаконных узброеных фармаванняў.

Акрамя беларусаў удзел у вучэннях бяруць вайскоўцы з Арменіі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі ды Таджыкістану.

Наступныя вучэнні – у Беларусі

З 23 па 27 жніўня пройдуць наступныя буйныя вучэнні – «Непарушнае братэрства-2016». Гэтым разам вайсковыя кантынгенты АДКАБ будуць практыкавацца недалёка ад мяжы Польшчы ды Украіны – на Абуз-Лясноўскім палігоне, што пад Баранавічамі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў