Беларускія ўлады не захацелі сустракацца з дэпутатамі Еўрапарламента


Афіцыйны Менск вырашыў не пускаць у краіну дэлегацыю Еўрапарламента, якая збіралася наведаць Беларусь 20 красавіка па пытанню будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы.

Пра гэта паведаміў еўрадэпутат Пятрас Аўштрявічус у інтэрвʼю BNS.

Акрамя Аўштрявічуса ў Беларусь мусілі прыехаць Альгірдас Саўдаргас, Броніс Ропе і Рэбэка Харм.

«Мы хацелі наведаць Менск, сустрэцца з прадстаўнікамі выканаўчай улады, задаць ім пытання аб будаўніцтве БелАЭС, а пазней, пасля сустрэчы з прадстаўнікамі некалькіх няўрадавых арганізацый, наведаць пляцоўку будаўніцтва АЭС у Астраўцы», – распавёў Аўштрявічус.

У адказе беларускага боку адзначалася, што прадстаўнікі ўлады ня маюць магчымасці арганізаваць такія сустрэчы, бо ў іх на гэта няма часу.

Аўштрявічус лічыць рашэнне беларускіх уладаў рэакцыяй на рэзалюцыю Еўрапарламента, якая асудзіла рэпрэсіі ў Беларусі.

Стужка навінаў