Беларускія турысты з Ніцы прызямліліся ў Менску


«Белсат» сустрэў у аэрапорце відавочцаў тэракту.

Першыя лятакі пасля крывавага тэракту ў французскай Ніцы з беларусамі на борце вярнуліся ў Менск. Сярод васьмідзесяці чатырох загінулых нашых суграмадзянаў не было, але шмат хто з сённяшніх пасажыраў стаў відавочцам трагедыі.

«Мы сышлі за 10 хвілінаў да таго, як пачалася гэтая бойня. І вядома страшна – там цяпер вельмі шмат кветак. Шкада, што праваахоўнікі не паспелі справіцца з гэтым заўчасна», – кажа нам пасажыр рэйсу Ніца – Менск.

«На маіх вачах гэта ўсё адбывалася, але ўражанні жахлівыя. Мы ўцякалі, нам стралялі ўслед», – дадае іншая пасажырка.

«Белавія» абвесціла, што будзе абменьваць або прымаць назад білеты Менск – Ніца – Менск без дадатковых аплатаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў