Беларускія спартоўцы за золата Алімпіяды атрымаюць $ 150 тыс.

Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем ад 6 лютага ўстанавіў памеры грашовых прызоў спартоўцам за высокія вынікі на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі

Распараджэнне датычыць спаборніцтваў, якія пройдуць у 2020-2023 гадах.

За золата на Алімпійскіх гульнях спартоўцы атрымаюць 12 тысяч базавых велічынь (на дадзены момант гэта Br 324 тыс., або каля $ 150 тыс.), срэбра – 6 тысяч базавых велічынь ($ 75 тыс.), бронзу – 4 тысячы базавых велічынь ($ 50 тыс.).

https://belsat.eu/news/alimpijski-chempiyon-parfyanovich-skandal-z-dopingam-ganba-yakuyu-skladana-perazhyts/

Прыз за аналагічныя ўзнагароды на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях складзе адпаведна 4 тысячы ($ 50 тыс.), 2,4 тысячы ($ 30 тыс.) і 1,6 тысячы ($ 20 тыс.) базавых велічынь.

Трэнеры ды іншыя спецыялісты, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы алімпійцаў, змогуць разлічваць на прыз у памеры ад 20 % да 100 % ад кошту прызоў іхных выхаванцаў.

МГ belsat.eu

Hавiны