Беларускія следчыя гатовыя дапамагчы ў расследаванні трагедыі ў Кемераве


Беларускія следчыя гатовыя аказаць падтрымку расейскім калегам для расследавання трагедыі ў Кемераве. Пра гэта заявіў сёння журналістам часова выконваючы абавязкі старшыні Следчага камітэта Беларусі Аляксей Волкаў, наведваючы амбасаду Расеі ў Беларусі.

«Ад расейскіх калегаў нам не паступала ніякіх запытаў аб аказанні дапамогі. Разам з тым пры неабходнасці мы гатовыя аказаць любую дапамогу, ад практычнай да метадычнай, пры разглядзе абставін гэтай трагедыі і расследаванні крымінальнай справы», – сказаў Аляксей Волкаў БелТА.

Ад імя ўсіх супрацоўнікаў ведамства ён выказаў спачуванне расейскаму народу і сваякам загінулых. Расейская амбасада ў Менску адкрыла сёння кнігу спачуванняў у сувязі з трагедыяй у Кемераве.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў