Беларускія прафесары-пенсіянеры змогуць атрымліваць дадатковыя Br 370


У Беларусі ўводзяцца штомесячныя даплаты да пенсіяў непрацуючых грамадзянаў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага веку. Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка краіны ад 18 кастрычніка № 386.

Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, на дадатковыя выплаты змогуць разлічваць тыя, хто мае адначасова навуковую ступень доктара навук і вучонае званне прафесара.

Hавiны
Навукоўцы на чале з Марзалюком стварылі падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці
2019.12.25 18:14

Такая норма будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года. Памер даплаты складзе Br 370.

Каб атрымаць яе, прафесары павінны звяртацца ў пенсійны орган па месцы жыхарства з заявай, працоўнай кніжкай і дакументамі, якія пацвярджаюць прысуджэнне вучонай ступені і звання.

Hавiны
Беларусы змогуць атрымліваць польскія пенсіі
2019.07.29 11:01

Даплата будзе выплачвацца разам з пенсіяй з першага чысла месяца, наступнага за месяцам звароту ў пенсійны орган.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў