Беларускія прадпрымальнікі не выйшлі на працу


Прадпрымальнік Анатоль Шумчанка паведамляе, што большасць беларускіх кірмашоў зачыненыя цалкам або на 70–90 %.

Кіраўнік прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка вядзе на асабістай старонцы ў «Фэйсбуку» справаздачу аб сённяшнім стане гандлёвых цэнтраў і кірмашоў Беларусі.

Паводле бізнесмена, у нехарчовым сектары гандлёвага цэнтру «Ждановічы» закрытыя 95% павільёнаў. Падобны адсотак – у гандлёвых цэнтрах «Шчасце», «Еўропа», «Паркінг» і «Люстэрка».

Цалкам закрытыя менскія ГЦ «Манетка» і кірмаш «Уручча», маладзечанскія «Спадарожнік» і Калгасны рынак. Ніхто з дробных ІП не выйшаў на працу ў Глыбокім на Віцебшчыне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”77824″ img_size=”large”][vc_column_text]На сталічным Чэрвенскім кірмашы зачыненыя 97 % гандлёвых боксаў. Фота з «Фэйсбука» Анатоля Шумчанкі.

[/vc_column_text][vc_column_text]Шумчанка дадае, што ў «Свет моды» прыйшлі супрацоўнікі міліцыі:

«Дзіўнае супадзенне: як толькі я тут зʼявіўся – праз 20 хвілін намаляваўся АМОН».

14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску шмат хто з ІП заявіў пра спыненне працы з 1 студзеня ў сувязі з немагчымасцю выканання патрабаванняў указа прэзідэнта № 222 і тэхнічнага рэгламенту.

Удзельнікі форуму прынялі таксама антыкрызісны план па вырашэнні праблем малога бізнесу. Яны, у прыватнасці, прапануюць стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта працоўную групу з ліку ІП, занятых у рознічным гандлі, для выпрацоўкі аптымальнага рашэння па ўрэгуляванні дзейнасці прадпрымальнікаў з улікам створанай уладамі сітуацыі.

Лідар «Перспектывы» просіць бізнесменаў дасылаць інфармацыю з усёй Беларусі па стане гандлёвых пунктаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў