Беларускія прадпрыемствы летась напрацавалі 5 мільярдаў рублёў стратаў


Белстат падлічыў канчатковыя фінансавыя вынікі працы айчыннага рэальнага сектара. Паводле дадзеных Нацстату па стане на 1 студзеня бягучага году дэбіторская запазычанасць вырасла да 38 334 мільёнаў рублёў. Крэдыторская запазычанасць на пачатак 2019 году склала ажно 49 221 мільёнаў.

За 2018 год беларускія прадпрыемствы атрымалі 5,1 мільярдаў рублёў чыстага прыбытку. У параўнанні з 2017 годам чысты прыбытак складаў амаль 8,5 мільярдаў. Скарацілася і рэнтабельнасць. Гэтак летась рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі складала 9,5 %, у той час як пазалетась гэты паказнік быў на ўзроўні 10,2 %. Чыстыя страты стратных прадпрыемстваў перакрочылі 5 мільярдаў (рост да 2017 года на 95 %).

Колькасць стратных прадпрыемстваў за апошнія гады амаль не змянілася. Гэтак у 2018 годзе па краіне налічвалася 1094 арганізацыяў, якія працавалі са стратамі. У 2017 годзе такіх было 1097. Удзельная вага стратных арганізацыяў ад агульнай колькасці складае 15,2 %.

Дзяржаўныя прадпрыемствы назапасілі велізарныя страты яшчэ з часоў мадэрнізацыі. Гэта псуе агульную статыстыку і пазбаўляе бюджэт паступленняў па падатку на прыбытак.

Агулам можна адзначыць, што 2018 год прадэманстраваў, чым адгукнулася мадэрнізацыя без прыватнай ініцыятывы і па дзяржаўных патрабаваннях. Прадпрыемствы вельмі павольна нарошчваюць прыбытак. З-за гэтага страты праз курсавыя розніцы і крэдыты выводзяць дзяржаўны сектар у мінус.

Hавiны
Замест дапамогі беларусам у будаўніцтве жытла, дзяржава фінансуе стратную вытворчасць
2019.01.26 16:04

СК, belsat.eu

Стужка навінаў