Беларускія памежнікі затрымалі нелегальных мігрантаў з Індыі на мяжы з Польшчай


Уноч на 20 ліпеня на беларуска-польскай мяжы ў Гарадзенскім раёне памежнікі затрымалі трох нелегальных мігрантаў з Індыі і арганізатараў іх перапраўкі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, грамадзяне Індыі прыляцелі ў Нацыянальны аэрапорт Менску з Дэлі. З дапамогай прыватнага перавозчыка яны спрабавалі трапіць у Польшчу, а далей – у Францыю.

Цяпер нелегалам пагражае дэпартацыя і штраф да 100 базавых велічыняў (больш за 1180 долараў). Праваахоўнікі высвятляюць, ці маюць індыйцы дачыненні да іншых парушэнняў беларускіх законаў.

Арганізатары нелегальнай перапраўкі, згодна з артыкулам 371-1 КК, могуць быць пазбаўленыя волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Паводле інфармацыя памежнікаў, гэта ўжо другі спынены імі за год канал нелегальнай міграцыі з Індыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў