Беларускія навіны апошніх тыдняў у чатырох карыкатурах


Мастак Дэ Лёс намаляваў спецыяльна для Belsat.eu карыкатуры – як ён бачыць тое, што адбываецца ў краіне. За аснову былі ўзятыя падзеі апошніх двух тыдняў.

9-11 жніўня па ўсёй краіне былі вельмі жорсткія затрыманні мірных пікетоўцаў. Толькі па афіцыйных дадзеных МУС былі затрыманыя каля 7 тысячаў чалавек. Падчас пікету ў Менску 23 жніўня паводле незалежных ацэнак прынялі ўдзел больш за 200 тысячаў чалавек. Паводле дзяржаўных медыяў, у Менску сабраліся каля 20 тысячаў чалавек. Як падлічваюць колькасць людзей журналісты і сілавікі, мы не ведаем. Малюнак: Дэ Лёс
Пасля таго, як мірныя пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі сталі праходзіць кожны дзень, улады вырашылі зрабіць шэраг нібыта стыхійных пікетаў, дзе пратэстоўцы ходзяць і ездзяць з чырвона-зялёнымі сцягамі. Дзіўна, але на ўсіх аўтамабілях заклееныя нумарныя знакі. Мабыць, гэта нейкі рэбус? Малюнак: Дэ Лёс
Падчас выступу Лукашэнкі на плошчы Незалежнасці пікетоўцы, якія, верагодна, прыйшлі туды па ўласным жаданні, выкрыквалі «За бацьку!» У інтэрнэце пачалі жартаваць: выраз вельмі падобны на слова «Сабачку». З’явілася шмат мемаў. І карыкатураў, канешне. Малюнак: Дэ Лёс
24 жніўня Міністэрства абароны паведаміла, што з Літвы праз мяжу спрабаваў даляцець зонд з 8 балонікамі з «антыдзяржаўнай сімволікай». Верталёт знішчыў балонікі і зонд без ужывання зброі. Мы не ведаем, навошта балонікі ляцелі ў Беларусь. Магчыма, калі б хоць адзін балонік захапілі, то следчыя яго б дапыталі. Малюнак: Дэ Лёс
Стужка навінаў