Беларускія натарыусы правядуць дзень бясплатных кансультацыяў


29 лістапада натарыусы Беларусі будуць кансультаваць грамадзянаў бясплатна. Гэтая рэспубліканская дабрачынная акцыя прымеркаваная да святкавання Дня юрыста, паведамляе сайт Беларускай натарыяльнай палаты.

У пятніцу можна будзе атрымаць кансультацыю адносна пытанняў афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дамоваў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншых.

Бясплатна пракансультавацца можна будзе ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны.

Адрасы, кантактныя звесткі і час працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро можна ўдакладніць па спасылцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў