Беларускія мастакі зладзілі пленэр на поле каля Курапатаў


Алесь Марачкін каля курапацкай агароджы.
Фота: Belsat.eu

Беларускія мастакі пачалі рабіць замалёўкі поля паміж Курапатамі і «Экспабелам», дзе запланавана будаўніцтва Нацыянальнага-выставачнага цэнтру.

Удзельнікі пленэру ў Курапатах.
Фота: Belsat.eu

Удзельнікі мастацкай акцыі сабраліся раніцай 19 кастрычніка каля Крыжу пакуты, пасля чаго прыступілі да творчасці.

Лявон Грышук на курапцкім поле.
Фота: Belsat.eu

Сярод мастакоў, якія пачалі рабіць свае замалёўкі, – Аляксей Марачкін, Лявон Грышук, Ніна Сакалова-Кубай ды іншыя.

Ніна Сакалова-Кубай за працай.
Фота: Belsat.eu
Праца Ніны Сакаловай-Кубай.
Фота: Belsat.eu
Мастак за працай.
Фота: Belsat.eu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў