Беларускія маракі ў расейскай форме: Як узнагародзілі гарадзенца, які служыў на «Наварасійску»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”393229″ img_size=”large”][vc_column_text]Расейскія вайсковыя аташэ чарговы раз наведалі Горадню, каб перадаць Ордэн мужнасці для Міхаіла Санюкевіча Гістарычна-археалагічнаму музею.

Ордэн прызначаўся беларусу Міхаілу Санюкевічу, які загінуў на лінейным караблі «Новарасійск», падарваным на севастопальскім рэйдзе 29 кастрычніка 1955 годзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393221″ img_size=”large”][vc_column_text]Перадача расейскай узнагароды адбывалася ў знакавым месцы – Сеймавым палацы XVIII-га стагоддзя, які расейскае войска заняло адначасова з канцом Рэчы Паспалітай.

У 1793 годзе з дапамогай таго ж акупацыйнага войска адбыўся знакаміты Нямы сейм, пазней тут размяшчаліся расейскія вайсковыя казармы і шпіталь.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393225″ img_size=”large”][vc_column_text]На ўрачыстую імпрэзу запрасілі таксама прадстаўнікоў Беларускага звязу ваенных маракоў, якія прыйшлі ўва ўніформе расейскага ВМФ, а таксама хлопцаў з праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клубу «Братэрства» пры гарадзенскай школе № 38.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393262″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«Новарасійск» – лінейны карабель Чарнаморскага флоту ВМФ СССР, збудаваны яшчэ перад Першай сусветнай вайной. Да 1948 года карабель уваходзіў у склад італьянскага флоту пад назвай «Джуліё Чэзарэ» (Giulio Cesare), і быў перададзены СССР у межах рэпарацыяў.


Ёсць версія, што карабель быў падарваны ў выніку дыверсіі – яшчэ напярэдадні перадачы карабля Савецкаму Саюзу ў Італіі гучалі заклікі не дапусціць таго, каб гонар італьянскага флоту хадзіў пад сцягамі СССР.

У катастрофе загінулі 829 чалавек, у тым ліку былі і выхадцы з беларускай зямлі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393217″ img_size=”large”][vc_column_text]У 1998 годзе Ельцын быў падпісаў указ аб узнагароджаннях загінулым у «Новарасійску». І вось толькі зараз стараннямі пляменніцы ўзнагарода знайшла свайго ўладальніка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393253″ img_size=”large”][vc_column_text]Міхаіл Санюкевіч нарадзіўся ў вёсцы Скрыбаўцы Шчучынскага раёну, а загінуў у Севастопалі. Паколькі непасрэдных родных у загінулага не засталося, ордэн было вырашана перадаць абласному музею. Узнагароду ўручыў вайскова-паветраны аташэ расейскай амбасады Максім Казанцаў.

Разам з ордэнам музей атрымаў ад мараков-ветэранаў фрагмент сумнавядомага расейскага падводнага чоўну «Курск».

Язэп Балінскі

Стужка навінаў