Беларускія лясы могуць застацца без ясеня


Навукоўцы вырашылі распрацаваць праграму абароны і аднаўлення ясеневых лясоў, якія масава сохнуць у Беларусі.

За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі зніклі тысячы гектараў ясеневых насаджэнняў. Дрэвы атакуе гнілата каранёў і ствалоў, а таксама халаравы некроз.

Апошняя хвароба праяўляецца ў выглядзе чырвона-бурых плямаў на лістах і галінах. Яны паступова святлеюць, павялічваюцца і часта зліваюцца адно з адным, утвараючы на галінах кольцы. Як правіла, сама хвароба не забівае дрэва, але робіць яго больш уразлівым для іншых хваробаў.

«Некалькі дзесяцігоддзяў таму ў Еўропу з Усходняй Азіі быў выпадкова ўвезены небяспечны фітапатагенны грыб хіменасцыфус, які выклікае паўсюднае паразу і адміранне галін у ясеневых насаджэннях, – тлумачыць прэсавая служба Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. – Пазней захворванне ахапіла большую частку арэала ясеня звычайнага. У Беларусі хваробу ўпершыню праявіла сябе ў 2003 годзе, скараціўшы плошча ясеневую лясоў больш, чымся напалову».

Навукоўцы дагэтуль не ведаюць, як эфектыўна змагацца з гэтай хваробай.

На нядаўнім семінары ў Негарэльскім лясгасе навукоўцы і лесаводы дамовіліся аб распрацоўцы праграмы абароны і аднаўлення ясеневых лясоў, падае старонка Міністэрства лясной гаспадаркі. На пачатку адмыслоўцы інвентарызуюць усе дрэвы, а потым вызначаць найбольш устойлівыя папуляцыі з каштоўным генетычным матэрыялам.

Ясень – хуткарослае дрэва, дасягае 40 метраў у вышыню, любіць святло. На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны. Драўніна ясеня – папулярны матэрыял для вырабу мэблі.

ДД

Стужка навінаў