Пісьменнікі зладзілі марафон салідарнасці з затрыманымі


Літаратурныя чытанні на знак падтрымання зняволеных прайшлі ў кнігарні «Логвінаў».

Вершы і прозу чытаюць дзясяткі пісьменнікаў і паэтаў, а таксама грамадскіх дзеячаў: Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Тацяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павал Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Cяргей Харэўскі, Тацяна Шчытцова, Аксана Шэлест.

Барыс Пятровіч
Сабіна Брыло
Уладзімір Мацкевіч
Альгерд Бахарэвіч
Андрэй Бастунец
Таццяна Вадалажская, адна з арганізатарак Марафону

«Наш інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць у нашай краіне

Мы выступаем у абарону прынцыпаў справядлівасці і правоў чалавека, і выказваемся супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзянаў нашай краіны ўсялякай надзеі на будучыню», – пішуць арганізатары імпрэзы.

«Белсат» зладзіў стрым у «Фэйсбуку».

Стужка навінаў