Страляніна на мяжы: супраць кантрабандыстаў на джыпах ужылі зброю


Разам з 44 тушамі буйной рагатай жывёліны іх затрымалі берасцейскія памежнікі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Каб спыніць зламыснікаў, супраць іх ужылі зброю.

Ноччу 28 жніўня нарад заўважыў два аўтамабілі і пачаў іх пераслед. Кіроўцы праігнаравалі патрабаванне спыніцца і хацелі збегчы. Памежнікі вырашылі абстраляць ім колы. Як высветлілася, у аўтамабілях Мitsubishi двое жыхароў Маларыты перавозілі мяса быдла. Мужчын затрымалі, праводзіцца разбіральніцтва.

ДР belsat.eu паводле gpk.gov.by

Стужка навінаў