Беларускія фанаты на матчы ў Расеі вывесілі банэр з Каліноўскім. Яго спрабавалі сарваць


«Каго любіш? – Люблю Беларусь» на матчы ў Расеі.
Фота: hcdinamo.by

Фанаты менскага хакейнага клубу «Дынама» на матч з расейскім «Авангардам», які прайшоў 23 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе, прывезлі банэр з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

Разам з банэрам заўзятары змясцілі і бела-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй».

Праўда, мясцовыя ўлады не ацанілі крэатыву менчукоў і паспрабавалі зняць банэр з Каліноўскім, паведамляе «Мая краіна Беларусь».

Спроба зняць банэр.
Фота: vk.com/majakrainabelarus

Сам матч беларусы выйгралі з лікам 1:2.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў