Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі чатыры складаныя аперацыі на сэрцы


У РНПЦ дзіцячай хірургіі медыкі правялі чатыры аперацыі Роса, якую у свеце выконваюць радзей, чам перасадку сэрца, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Як распавёў дырэктар цэнтра Канстанцін Драздоўскі, былі запрошаны дзеці з самымі складанымі паталогіямі, якія патрабуюць неадкладнага аперавання. Аперацыі прайшлі пры непасрэдным удзеле аднаго з самых вядомых і дасведчаных кардыяхірургаў свету, прафесара Афксэндыяса Калангаса, прэзідэнта Фонду Калангаса са Швейцарыі.

Фота прэс-службы Мінаховы здароўя

Аперацыя Роса вельмі складаная і патрабуе каласальнага досведу хірургаў.

«У Еўропе і ЗША ўсяго некалькі адмысловых цэнтраў, якія робяць аперацыі такой складанасці. Я вельмі рады, што мы з доктарам Драздоўскім пачынаем праграму па выкананні аперацый Роса ў Беларусі. Мяне ўразіла праца доктара Драздоўскага і ягоных калег», – сказаў Калангас.

Аперацыі складаліся з некалькіх частак, медыкам даводзілася спыняць сэрцы кожнага дзіцяці. Поспех шмат у чым залежыць ад таго, як будуць праведзены анестэзія, штучны кровазварот, якім будзе догляд у аддзяленні рэанімацыі.

Падобная аперацыя ў Беларусі выконвалася ў 11-месячнага дзіцяці каля 10 гадоў таму. Тады дапамогу аказалі амерыканскія калегі. Другая ў тэрміновым рэжыме была праведзена беларускаму дзіцяці ў чэрвені 2019 году.

КА belsat.eu

Стужка навінаў