Беларускія дзеячы культуры папрасілі Літву пахаваць Каліноўскага ў Беларусі


Дзеячы культуры і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

«Мы разумеем, што Вы, народ Літвы, таксама расцэньваеце Канстанціна Каліноўскага як свайго героя. Мы разумеем і паважаем Ваша імкненне да таго, што пахаванне Канстанціна Каліноўскага павінна знаходзіцца ў адмысловым месцы – пантэоне змагароў за свабоду. Такое месца патрэбна і нам, беларусам. Мы лічым, што нашага нацыянальнага героя Канстанціна Каліноўскага варта пахаваць у Беларусі, і просім літоўскі народ разгледзець такую магчымасць», – гаворыцца ў звароце.

Пад зваротам можа падпісацца кожны. Збор подпісаў працягнецца да раніцы 27 верасня.

Поўны тэкст звароту і спіс асобаў, якія яго падпісалі, глядзіце ТУТ.

Аб’ектыў
На Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне з‘явіліся стэлы ў межах кампаніі «Каліноўскі-2019»
2019.07.06 20:46

Сёлета гарадзенцы распачалі кампанію папулярызацыі асобы Кастуся Каліноўскага і гісторыі паўстання 1863–1864 гадоў.

Кастусь Каліноўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гадоў. Выдаваў з паплечнікамі першую беларускамоўную газету – «Мужыцкая праўда». Быў схоплены царскімі жандарамі ды пакараны смерцю праз павешанне за арганізацыю паўстання супраць царскага рэжыму. Расправа адбылася 22 сакавіка 1864 года на Лукішскім пляцы ў Вільні. Імаверна, што Каліноўскага пахавалі на Гары Гедыміна, дзе ў тыя часы месціўся расейскі вайсковы гарнізон.

Hавiны
Літва хоча запрасіць Лукашэнку на пахаванне Каліноўскага
2019.04.08 21:15

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў