Беларускія добраахвотнікі паўдзельнічаюць у вайсковым парадзе да Дня незалежнасці Украіны 24 жніўня


У парадзе таксама возьме ўдзел украiнска-лiтоўска-польская брыгада імя Канстанцiна Астрожскага. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі тактычнай групы «Беларусь», якія былі задзейнічаныя ў рэпетыцыі параду.

Ва ўрачыстасцях возьмуць удзел больш за 4 тысячы жаўнераў узброеных сіл Украіны, нацыянальнай гвардыі, памежнай службы, супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Украіны, а таксама звыш 200 адзінак вайсковай тэхнікі.

Упершыню ў гісторыі ўдзел у парадзе возьмуць вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый і рэзервісты, якія ўваходзяць у склад стратэгічнага рэзерву Узброеных сіл Украіны, створанага на выпадак абвастрэння сітуацыі з мэтай узмацнення ўкраінскага войска.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў