Беларускія дэпутаты зоймуцца змяненнем Канстытуцыі


У Палаце прадстаўнікоў плануюць працаваць над зменамі ў Канстытуцыі. Пра гэта заявіў старшыня гэтага органу Уладзімір Андрэйчанка.

Выступаючы 15 студзеня на семінары для азнаямлення дэпутатаў з дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, спікер ніжняй палаты парламенту адзначыў, што галоўнай палітычнай падзеяй для краіны ў 2020 годзе стане правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, піша БелТА.

Качанава ўзначаліла Савет Рэспублікі і сабралася «ўдасканальваць» Канстытуцыю

Таксама паводле яго, дэпутаты павінны зрабіць унёсак у дасягненне праграмных пяцігодкі ды далучыцца да распрацоўкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговае пяцігоддзе.

«Акрамя таго, нам варта прыняць удзел у працы па ўдасканаленні Канстытуцыі», – сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Кажучы пра законы, ён адзначыў, што яны «павінны быць своечасовымі і запатрабаванымі». А тэрмін разгляду законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў не павінен перавышаць аднаго года.

Марзалюк: У Беларусі распрацавалі 17 варыянтаў Канстытуцыйнага акту

Падчас парламенцкіх выбараў дэпутат Ігар Марзалюк заявіў, што «задача для парламента – праца над новым варыянтам Канстытуцыі, над новай мадэллю палітычнай сістэмы». Паводле яго, змены будуць зацвярджацца на рэферэндумах.

Марзалюк адзначыў, што ўжо ёсць 17 розных варыянтаў Канстытуцыйнага акту, які прадугледжвае пераразмеркаванне функцыяў улады. У прыватнасці, запланавана надзяліць большай уладай парламент, які будзе кантраляваць урад.

Таксама прадугледжаныя адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ды рэформа мясцовага самакіравання.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары