Беларускія баскетбалісты перамаглі чэмпіёнаў Еўропы


Нашая краіна захоўвае шанцы паехаць налета на чэмпіянат свету па баскетболе. Каманду Аляксандра Круцікава чакаюць яшчэ дзве гульні на выездзе.

Мужчынская зборная па баскетболе перамагла ў хатнім матчы ў межах кваліфікацыі на чэмпіянат свету дзейных еўрапейскіх чэмпіёнаў, каманду Славеніі, з лікам 93: 92.

Найбольш выніковымі гульцамі беларускай зборнай былі Дэвон Садлер (25 балаў, 5 падбораў і 8 дзейсных перадач) і Максім Салаш (20 балаў і 10 падбораў).

Па выніках чатырох гульняў у беларускай каманды пяць балаў.

Група А:

Іспанія – 8 (4)

Славенія – 6 (4)

Чарнагорыя – 5 (4)

Беларусь – 5 (4).

Каб прабіцца ў другі раўнд кваліфікацыі на ЧС-2019, па выніках групавога турніру неабходна заняць месца не ніжэй за трэцяе ў гэтым квартэце.

Наступная гульня – з Чарнагорыяй – адбудзецца 28 чэрвеня.

ДД

Стужка навінаў