Беларускія баскетбалісткі згуляюць на алімпіядзе ў Рыа


Пасля перамогі над Паўднёвая Карэяй жаночая зборная Беларусі па баскетболе атрымала права згуляць на Алімпійскіх Гульнях.

У сённяшнім матчы Беларусь перамагла зборную Паўднёвай Карэі з лікам 56:39.

Гульня адбывалася ў межах алімпійскай кваліфікацыі. На папярэднім этапе кваліфікацыі беларускі саступілі карэянкам з лікам 65:66, але ў вырашальным сённяшнім матчы аказаліся мацнейшымі.

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў другі раз у гісторыю выступіць на Алімпіядзе. Упершыню жаночая каманда прабілася на гэты турнір у 2008 годзе. Абодва разы каманду выводзіў на галоўны турнір 4-хгоддзя беларускі трэнер Анатоль Буяльскі.

Алімпіяда пройдзе ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня.

НМ, belsat.eu, фотаздымак bbf.by

Стужка навінаў