Беларускія аптэкі набывалі «незамярзайку» замест антысептыка


Менскія міліцыянты выявілі цэх па вытворчасці ліпавых сродкаў дэзынфекцыі, паведамляе прэс-служба МУС.

41-гадовы дырэктар прыватнага прадпрыемства арганізаваў вытворчасць псеўдаантысептыкаў у арандаваным памяшканні ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Ягоная фірма спецыялізуецца на вырабе і продажы антыфрызаў ды вадкасцяў, якія не замярзаюць.

Бізнесмен прадаваў розным прадпрыемствам і камерцыйным аптэкам сродак, які нібыта прызначаны для антысептычнай апрацоўкі рук. На этыкетках ягонага тавару было пазначана, што вадкасць забівае вірусы і бактэрыі на 99 %. Пасля экспертызы высветлілася, што склад «антысептыку» супадае са складам «незамярзайкі» гэтага вытворцы.

Прадпрымальнік рэалізоўваў тавар оптам, у тым ліку камерцыйным аптэчным сеткам. Ніякіх дазволаў на вытворчасць антысептыка ў бізнесоўца не было.

У прадпрымальніка канфіскавалі 7840 літраў псеўдаантысептыка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў