Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне МНС Расеі Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі.
Два альпіністы не выходзяць на сувязь з 17 студзеня. 8 ратавальнікаў ужо распачалі пошукава-выратавальныя работы на ўсходнім баку гары Эльбрус.
Група альпіністаў не была зарэгістраваная.
Эльбрус – самая высокая гара ў Еўропе (5642 м). Знаходзіцца на расейска-грузінскай мяжы.
ЮВ, belsat.eu