Беларускія акрабаткі і лучніцы заваявалі першыя медалі на Еўрапейскіх гульнях


Беларусь заваявала першыя медалі на ІІ Еўрапейскіх гульнях.

Акрабаткі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч узялі «золата» ў балансавых практыкаваннях. За выкананне сваёй праграмы яны атрымалі 29 520 балаў.

Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч. 22 чэрвеня 2019 г. Менск. Фота – REUTERS/Vasily Fedosenko
Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч. 22 чэрвеня 2019 г. Менск. Фота – REUTERS/Vasily Fedosenko

Беларускай камандзе лучніц удалося заваяваць «срэбра». Другую ступеньку п’едэсталу ўзялі Карына Дзямінская, Карына Казлоўская і Ганна Марусава. У спаборніцтвах у стральбе з класічнага лука на фінальным этапе беларускі саступілі камандзе Вялікай Брытаніі з лікам 2:6.

Hавiны
Наступныя Еўрапейскія гульні пройдуць у Польшчы
2019.06.22 14:55

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў