Беларускім яблыкам дазволілі вярнуцца ў расейскія крамы


«Рассельгаснагляд» 24 ліпеня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на ўвоз яблыкаў беларускага паходжання пад гарантыі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслінаў Беларусі.

Hавiны
Расея забараніла завозіць яблыкі і грушы з Беларусі
2019.04.10 13:49

Як паведамілі ў ведамстве, такое рашэнне стала вынікам візіту ў Беларусь для ацэнкі вытворчых магутнасцяў на прадпрыемствах, якія вырошчваюць яблыкі.

Спецыялісты Рассельгаснагляду ацанілі дзейнасць 51 прадпрыемства па вытворчасці яблыкаў, атрымалі звесткі пра плошчы садоў з пладаносных яблынямі, іх гатункі, ураджайнасць, планы вытворчасці ў 2019 годзе, наяўнасць фруктасховішчаў і тэрмінах захоўвання яблыкаў.

Аб’ектыў
Яблыкі разладу. Што робіць Расея, каб абысціся без беларускіх прадуктаў?
2019.04.12 22:49

Тым не менш, Рассельгаснагляд плануе зноў прасіць міністра Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктара Назаранку ўнесці змены ў заканадаўчыя акты ЕЭК, каб мець магчымасць адсочваць перамяшчэнне падкаранціннай прадукцыі паміж краінамі ЕАЭС.

«Рассельгаснагляд» з 12 красавіка часова абмежаваў увоз у Расею яблыкаў і грушаў з Беларусі. За першы тыдзень красавіка на расейска-беларускай мяжы затрымалі 39 машын з санкцыйнай прадукцыяй без фітасанітарных дакументаў, з іх 36 – з яблыкамі і грушамі. Гэта Рассельгаснагляд звязвае з ранейшымі абмежаваннямі рээкспарту плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.

Hавiны
«Рассельгаснагляд» зноў вінаваціць Беларусь: яблыкі правозяць пад прыкрыццём бульбы
2019.04.22 22:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў