Беларускім падлеткам дазволілі быць мадэлямі


У Беларусі адкарэктавалі пералік лёгкіх відаў працаў, якія могуць выконваць падлеткі ад 14 да 16 гадоў.

21 лютага была афіцыйна апублікаваная пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 студзеня №5, якая змяняе пералік лёгкіх відаў працаў, якія могуць выконваць падлеткі ў веку 14-16 гадоў.

Спіс дапоўнены ўдзелам у падзеях мадэльнай дзейнасці. Гэтак, падлеткам цяпер можна хадзіць на кастынг, пазіраваць, здымацца на фота ды відэа, удзельнічаць у дэфіле, прымерках, рэпетыцыях, дэманстрацыях, перадпаказах і паказах вопраткі, прычосак, аксесуараў і іншага, эксперыментах у стварэнні новых мадэляў.

Дакумент уступае ў моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Hавiны
Лукашэнка падпісаў указ аб «мадэльнай дзейнасці»
2019.11.21 20:09

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лістапада 2019 года ўказ № 423 «Аб мадэльнай дзейнасці». Дакумент упершыню ў Беларусі стварыў прававыя асновы рэгулявання мадэльнай сферы.

Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоваў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці.

Ва ўказе былі канкрэтызаваныя значэнні і вызначэнні тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваныя праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаныя асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асобаў.

Дакументам пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, выдаткаваных школай на навучанне мадэлі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў