Беларускім банкам дазволілі захады, каб кампенсаваць страты


Нацбанк Беларусі прыняў рашэнне пра дадатковыя захады, накіраваныя на падтрыманне рэальнага сектару эканомікі з боку банкаў краіны, паведамляе прэсавая служба рэгулятара.

Да 31 снежня бягучага года прудэнцыйныя патрабаванні (патрабаванні да крэдытных арганізацыяў з мэтай забеспячэння плацежаздольнасці) да банкаў краіны змяняюцца. Банкі атрымалі права прымяняць значэнне кансервацыйнага буферу капіталу ў памеры 2,25 адсоткавага пункта.

Акрамя таго фінансавыя ўстановы могуць фармаваць рэзервы ў тым ліку і па валютных крэдытах у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанку, які быў усталяваны па стане на 1 сакавіка 2020 года (курс долара ЗША – 2,2391, еўраў – 2,4675). Сярод захадаў і шэраг іншых момантаў.

Раней паведамлялася, што урад Беларусі сабраў звароты бізнес-саюзаў і абмеркаваў з усімі асацыяцыямі ды найбольш пацярпелымі кампаніямі шляхі вырашэння праблемаў, выкліканых пандэміяй каронавіруса. Урад анансуе, што 31 сакавіка мае быць разгледжаны «першы пакет» захадаў па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу на тле распаўсюду COVID-19 у свеце.

Hавiны
У сувязі з каронавірусам у Беларусі могуць адтэрмінаваць выплату арэнды
2020.03.25 09:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў