Беларускіх турыстаў з Гоа забяруць 26 сакавіка


У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі раскрылі падрабязнасці вяртання беларускіх турыстаў з замежных краінаў.

Няпростая сітуацыя склалася з беларусамі, якія набывалі пуцёўкі ў расейскага тураператара «Библио-Глобус». Кампанія, спасылаючыся на распараджэнне ўрада Расеі ад 16 сакавіка, анулявала квіткі грамадзянам Беларусі, якія павінны былі вярнуцца ў Менск. Ім таксама забаранілі транзіт праз расейскія аэрапорты.

Hавiны
15 беларусаў, якія захраслі ў Гоа, гэтак і не вылецелі ў Маскву
2020.03.22 16:51

На сёння ў Індыі (штат Гоа) знаходзіцца 51 беларускі турыст, у Шры Ланцы – 55, у Тайландзе – 9, у Танзаніі – 1.

Але пасля таго, як было апублікаванае новае распараджэнне ўраду Расеі ад 20 сакавіка, што дазваляе транзiт праз тэрыторыю РФ грамадзянаў Беларусі, якія вяртаюцца дадому з трэціх краін, атрымалася дасягнуць папярэднюю дамоўленасць з «Библио-Глобус» арганізаваць рэйс у Гоа для вылету беларускіх і расейскіх пасажыраў. Вылет плануецца 26 сакавіка.

Hавiны
Беларусам зноў дазволілі ўезд у Расею. Але з адной умовай
2020.03.23 09:00

Беларускім кліентам кампаніі, якія раней не змаглі вылецець на Радзіму авіякампаніяй «Расія», неабходна аператыўна звязацца з тураператарам і перавозчыкам, каб заявіць пра сваё жаданне патрапіць на рэйс.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў