Беларускіх аўтараў абавязалі дзяліцца з фондам Лукашэнкі


У Беларусі аўтары будуць вымушаныя аддаваць 25 % узнагароджання ў фонд кіраўніка дзяржавы на падтрыманне культуры і мастацтва. Гэта прадугледжвае закон № 216-З, які ўносіць змены ў закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Дакумент афіцыйна апублікаваны 26 ліпеня.

Паводле новай рэдакцыі закону, права на ўзнагароджанне захоўваюць праваўладальнікі аўдыёвізуальных твораў і фанаграмаў. Яго павінны выплачваць вытворцы абсталявання і матэрыяльных носьбітаў, якія звычайна выкарыстоўваюць для прайгравання аўдыёвізуальных твораў, юрыдычныя асобы і ІП, якія ўвозяць у Беларусь такое абсталяванне.

Hавiны
Еўрапарламент не будзе рабіць больш жорсткім аўтарскае права ў інтэрнэце
2018.07.05 17:11

Збірае, размяркоўвае і выплачвае ўзнагароджанне арганізацыя, што займаецца калектыўным кіраваннем маёмаснымі правамі. На сёння акрэдытацыю ў гэтай сферы мае грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў».

Яна павінна будзе штогод не пазней за 1 красавіка накіроўваць 25 % узнагароджання, сабранага ёю за мінулы год, у Фонд кіраўніка дзяржавы для падтрымання культуры і мастацтва. Згоду на ўтрыманне 25 % з сумы ўзнагароджання неабходна прапісаць у дамовах з праваўладальнікамі.

Дзейнае заканадаўства не прадугледжвае ўтрыманне такой сумы. Новая норма мусіць запрацаваць праз праз 10 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання закону.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў