Беларускі сцяг павесілі дагары нагамі на цырымоніі падпісання дакументаў у Маскве


Гэта заўважыў дэпутат Менгарсавету Эдуард Кузняцоў.

«Міністр культуры Рэспублікі Беларусь не заўважыў, што дзяржаўны сцяг няправільна ўсталявалі», – напісаў у сваім «Facebook’у» Кузняцоў.



Дэпутат апублікаваў скрыншоты з сюжэту дзяржаўнага тэлебачання. На іх кіраўнік міністэрства культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі і кіраўнік Мінкульту Беларусі Юрый Бондар падпісваюць дакументы. Калі было запісанае відэа дакладна не вядома. Апошні раз чыноўнікі сустракаліся ў Сочы ў лютым 2019-га.

Пасля публікацыі гэтай навіны ў нашых сацсетках спадар Кузняцоў выдаліў свой допіс або зрабіў допіс непублічным.

Hавiны
Мінкульт Расеі лічыць, што ў Беларусі расейская мова мае ўсё меней увагі
2019.04.12 15:03

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў