Беларускі стартап прызналі лепшым у Еўропе


Беларускі стартап Oyper, які выкарыстоўвае тэхналогію камп’ютарнага погляду для пошуку вопраткі на фотаздымках і відэа, стаў пераможцам на конкурсе R & B Next Awards Disruptive Tech ў Барсэлоне, паведамляецца на старонцы стартапа.

Конкурс праводзіўся ў межах прэстыжнай E-commerce выставы Retail & Brand Experience World Congress, якая адбываецца ў Fira Barcelona. Выстава абʼядноўвае найбуйнейшых рытэйлераў з усёй Еўропы і прапаноўвае магчымасць стартапам, якія развіваюцца ў гэтай галіне, прадэманстраваць свае распрацоўкі найбуйнейшым крамам і паўдзельнічаць у конкурсе стартапаў, піша dev.by.

Oyper Inc распрацоўвае адмысловую нейронную сетку, якая не мае аналагаў, яна хутка і з высокай дакладнасцю вызначае і класіфікуе 9 класаў абʼектаў, грунтуючыся па 600 атрыбутах. Кампанія прапаноўвае хмарнае рашэнне, якое можна ўбудоўваць у сайты анлайн-крамаў і відэа правайдараў. Гэта робіць працэс набыцця рэчаў больш эфектыўным, павялічвае канверсію пакупнікоў.

Аб’ектыў
Ёсць ідэя, але няма каманды і грошай на рэалізацыю? У Магілёве аткрылася стартап-школа «SmartUp»
2019.04.19 22:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў