Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выступіць у ДНР падчас так званых выбараў


Дзмітрый Калдун падчас выступу ў ЛНР. Фота - lnr.media

Як паведамляюць сепаратысцкія інфармацыйныя рэсурсы са спасылкай на фонд «Адзіны Данбас», 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецку адбудзецца канцэрт удзельніка Еўрабачання-2007 ад Беларусі Дзмітрыя Калдуна і расейскай спявачкі Юліі Міхальчык.

Адзначаецца, што канцэрт адбудзецца пры садзейнічанні Расейскага цэнтру, уваход вольны.

Атрымаць каментар ад прадстаўнікоў спявака belsat.eu пакуль не атрымалася.

33-гадовы Дзмітрый Калдун, які ў 2007 годзе заняў 6-е месца на Еўрабачанні, не ўпершыню прыязджае ў ЛДНР. У верасні ўжо спявак выстапаў у Луганску і Данецку. «Знутры тут (у Луганску) выглядае некалькі ўсё інакш у параўнанні з тым, што кажуць людзі па той бок, таму, вядома, некаторыя неяк сумняваліся, ехаць сюды або не, але, як я бачу, тут зусім усё па-іншаму, а не так, як усе асвятляецца там (ва Украіне)», – цытавалі словы Калдуна луганскія сайты.

Пасля гэтых выступаў Калдун трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац» я якасці асобы, якая свядома парушыла дзяржаўную мяжу Украіны і ўдзельнічала ў прапагандысцкіх мерапрыемствах тэрарыстычных арганізацыяў.

  • 11 лістапада на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях Данбасу мусяць адбыцца выбары кіраўніцтва ДНР і ЛНР. Украіна, Еўразвяз і ЗША не прызнаюць гэтыя выбары, адзначае, што яны не адпавядаюць менскім дамоўленасцям.
  • У Службе бяспекі Украіны лічаць, што на псеўдавыбарах перамогуць Дзяніс Пушылін у ДНР і Леанід Пасечнік у ДНР.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары