Беларускі праваабаронца напісаў ліст Папу Рымскаму


Беларускі праваабаронца Андрэй Палуда накіраваў адкрыты ліст Папу Рымскаму Францішку, у якім папрасіў пантыфіка аказаць садзейнічанне ў адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Ён прапанаваў кіраўніку Каталіцкага Касцёлу абмеркаваць тэму ўвядзення мараторыю на найвышэйшую меру пакарання з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» лічыць, што пазіцыя Папы можа аказаць уплыў на развязанне гэтага пытання. Андрэй Палуда адзначыў, то Беларусь зʼяўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне.

Глядзіце яшчэ >>> Беларусаў, якія падтрымліваюць смяротнае пакаранне, менее

Чаму Лукашэнка прагне караць смерцю?

Праваабаронца патлумачыў, што ён разам з калегамі выкарыстоўвае ўсе магчымасці, каб Беларусь спыніла практыку расстрэлу грамадзянаў. Паводле яго, ліст Папу Рымскаму перадала Людміла Чыкунова – праціўніца смяротнай кары. Ейнага сына прыгаварылі да расстрэлу ва Узбекістане.

З 1991 года ў Беларусі паводле прысудаў было расстраляна больш за 400 чалавек. Вядомы толькі адзін выпадак, калі кіраўнік дзяржавы памілаваў асуджанага на смерць.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў