Беларускі ПЭН-цэнтр назваў лаўрэатаў прэміі Аляхновіча


10 снежня на адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» прайшло ўручэнне літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў узнагароды за лепшыя творы, напісаныя ў зняволенні.

Сёлета лаўрэатамі прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, напісаныя на падставе асабістага турэмнага досведу, сталі:

Аляксандра Лапшына за твор «Лагер смерці ў цэнтры Менска»;

Вольга Нікалайчык за творы ў кнізе «Бо»;

Уладзімір Някляеў за творы ў кнігах «Лісты да Волі» і «Толькі вершы».

Лаўрэаты былі ўзнагароджаныя дыпломамі і падарункамі.

Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан». Таксама ў папярэднія гады лаўрэатамі сталі: Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп, Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка.

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Hавiны
Уладзімір Арлоў – пераможца прэміі Гейдройца-2018
2018.10.11 20:34

СК, belsat.eu

Стужка навінаў