Беларускі пашпарт самы слабы ў Еўропе пасля косаўскага


Праверка пашпарту на мяжы.
Фота: Vasily Fedosenko/Reuters/Forum

Кампанія «Henley & Partners» апублікавала абноўлены Індэкс пашпартоў. Беларусь у ім дзеліць 68-е месца з Казахстанам, нашыя краіны маюць 75 балаў з 227.

67-ае месца ў Намібіі, а 69-ае дзеляць Лесота і Саудаўская Аравія.

Hавiны
Саудаўская Аравія адкрылася для ўсіх суседзяў Беларусі, але не для беларусаў
2019.09.27 19:52

З еўрапейскіх краінаў найгоршы рэйтынг толькі ў часткова прызнанага Косава. Сярод суседзяў Беларусі Літва мае 9-ае месца, Латвія – 10-ае, Польшча – 13-ае, Украіна – 43-ае, а Расея – 48-ае.

Тройка лідараў рэйтынгу выглядае наступным чынам:

1 месца – Японія і Сінгапур (пашпарты гэтых краінаў маюць 190),

2 месца – Нямеччына, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя (188),

3 месца – Данія, Італія і Люксембург (187).

Апошні ў Індэксу пашпартоў Афганістан з 25 баламі.

Hавiны
Шэнген для беларусаў патаннее праз два месяцы пасля падпісання пагаднення
2019.09.23 10:35

У Глабальным рэйтынгу сілы пашпартоў Беларусь займае 52-ае месца разам з Аманам. Паводле рэйтынгу, у 44 краіны беларусаў пускаюць без візы, а ў 41-ой – даюць візу пры прылёце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў