«Беларускі партызан» не адчыняецца – у праекта Паўла Шарамета скончыўся час рэгістрацыі дамена


Сайт недасяжны з сённяшняга вечара. «Камунікат» паведамляе, што ў «Belaruspartisan.org» скончыўся час рэгістрацыі дамена і спасылка, праз якую яго можна аднавіць.

snimok-ekrana-2016-10-27-v-18-02-59

Цяпер удзельнікі праекту шукаюць чалавека, які за гэта мог адказваць.

«За гэтую справу адказваў заснавальнік сайта Павел Шарамет. Без яго цяжка працягнуць гэты тэрмін. Магчыма, быў іншы чалавек, які гэтым займаўся, мы яго цяпер шукаем. Але справа ўскладняецца тым, што ўдзельнікі каманды знаходзяцца ў розных краінах. Мы спадзяёмся, што хутка пытанне вырашыцца. У самым горшым варыянце давядзецца пераязджаць на новы адрас. Улады тут ні пры чым», – сказалі прадстаўнікі «Партызана» «Нашай Ніве».

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў