Абарона чыноўнікаў ад журналістаў. Сюрпрызы Палаты прадстаўнікоў перад вакацыямі


У Першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі закон «Аб персанальных звестках». У другім чытанні прыняты законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. Акрамя таго ўнесеныя змены і ў «наркатычнае заканадаўства».

Закон пра персанальныя звесткі з’яўляецца для нашай краіны зусім новым. Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Еўразвязу. Упершыню ў краіне ўводзіцца само паняцце персанальных звестак, а таксама замацоўваюцца прынцыпы і ўмовы працы з імі.

Як растлумачыў дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, у асобных выпадках закон можа закрануць нават і СМІ. Напрыклад, ён пацвердзіў, што публікацыя фота катэджа кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай з указаннем, што гэта яе нерухомасць, будзе немагчымая без згоды Лідзіі Міхайлаўны, піша officelife.media.

Закон уступіць у сілу праз год пасля публікацыі.

Законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму прадугледжвае крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйную – за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюду нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі.

Hавiны
У «наркатычны артыкул» Крымінальнага кодэксу ўнесеныя змены
2019.06.13 11:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў