Беларускі парадак – гэта парадак, які разбурае

У аўтарытарнай дзяржаве ўлада бярэ адказнасць толькі за ўсё добрае. За ўсё дрэннае нясуць адказнасць самі людзі і выпадковасць.

Не паспелі адгрымець салюты ў Менску, якія скончыліся трагедыяй, здарылася бяда пад Белаазёрскам – 10 чалавек у адным аўто, п’яны кіроўца, пазбаўлены правоў, і сумны вынік: 5 чалавек (сярод іх – трое дзяцей) загінулі.

Hавiны
Загінулі пяцёра чалавек. Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ ля Белаазёрску
2019.07.07 18:29

Такія рэчы здараюцца, калі дзяржава знаходзіцца ў стане ўнутранага распаду, калі перастае ствараць умовы для стваральных настрояў і для сацыяльнага развіцця. Пры гэтым рэпрэсіўныя функцыі і ціск на грамадства ўзрастае, кантроль і ўмяшанне ва ўсе сферы індывідуальнай актыўнасці не маюць межаў. На ўсе сацыяльныя паталогіі і праблемы дзяржава адказвае толькі узмацненнем ціску і кантролю, што паглыбляе гэтыя паталогіі: п’янства, самагубства, гвалт, халатнасць і т. д.

Грамадства падпарадкоўваецца, інакш – у пысу

За кіраванне ў нецвярозым выглядзе вырашылі забіраць транспартныя сродкі, павялічыць тэрміны турэмнага зняволення, але праблемы гэта не вырашыла і не вырашыць. Улада рэагуе толькі на наступства, а не на прычыны – прычын яно проста не бачыць, паколькі паміж грамадствам і дзяржавай няма ніякага ўзаемадзеяння (якое ёсць у свабодных грамадствах). Дзяржава толькі загадвае, а грамадства павінна беспярэчна падпарадкоўвацца, інакш – у пысу.

Насельніцтва альбо ў шарыках, альбо – у сіняках і кайданках. Трэцяга не дадзена. Сацыяльная сістэма проста не вытрымлівае гэтага прэсінгу.

Hавiны
Выходныя ў Беларусі: 161 п’яны кіроўца, 441 ДТЗ, 3 трупы
2018.06.25 11:47

Усе гэтыя «святы» – пусты рытуал без зместу, абавязковы да выканання (як частка ціску), без магчымасці духоўнага развіцця, без умоў фарміравання асобы. У выніку, людзям проста становіцца пофіг. Яны настолькі ірацыяналізаваныя, выпусташаныя вонкавым ціскам, што перастаюць адэкватна ацэньваць сітуацыю, саміх сябе і навакольных. Яны нават перастаюць рэагаваць на знешні кантроль і ціск. У сваю чаргу няўмольная цяга да самаразбурэння становіцца несвядомым выклікам гэтаму ціску. Таму што няма практычна нічога для самаразвіцця – кантроль, руціна, дэградацыя. Няма нічога для выхаду сацыяльнай энергіі: ні выбараў, ні дэманстрацый, ні лакальнай палітычнай актыўнасці, ні мясцовага самакіравання і лакальных ініцыятыў. Ёсць толькі абмежаваная прастора для нібы публічнай дзейнасці, жорсткія межы і пустата.

Аб’ектыў
Акумулятарны завод: берасцейцы не вераць абяцанням уладаў
2019.06.23 21:31

У Еўропе – гармідар, а ў Беларусі – парадак?

Я не хачу сказаць, што ў іншых краінах менш ідыётаў толькі таму, што тыя краіны дэмакратычныя. Гаворка пра тое, што суцэльны кантроль не забяспечвае парадку і павелічэння колькасці адказных людзей. А як раз наадварот. Кантроль і адсутнасць палітычных свабод, дэмакратыі не робіць жыццё людзей больш бяспечным. Але лідэры аўтарытарных дзяржаў усё паўтараюць, што лібералізм загнівае: у Еўропе – бардак і хаос, а вось у Беларусі і Расеі – парадак. Улада ўсё кантралюе, насельніцтва павінна быць шчаслівым у сваёй несвабодзе, бо яно атрымала поўны парадак і бяспеку. Незразумела толькі, чаму ў нашых краінах пастаянна нешта тоне, выбухае, падае і ўсё гэта цягне за сабой трагічныя смерці людзей.

Hавiны
У Беларусі плануюць зрабіць больш жорсткім пакаранне для пʼяных кіроўцаў
2019.07.09 17:38

Які сэнс гэтага парадку?

Так, няшчасце здараецца ва ўсіх краінах, але ў дзяржавах, якія абвясьцілі ПАРАДАК сваёй галоўнай палітычнай ідэяй, якія абвясцілі крыжовы паход супраць лібералізму і дэмакратыі, якія прымусілі грамадзян заплаціць за гэта сваёй свабодай, і ў якіх кантроль выходзіць за межы разумнага, такіх трагедый не павінна быць у прынцыпе. Бо калі ў краінах ПАРАДКУ трагедый, халатнасці, безадказнасці, злачынстваў смерцяў не менш, чым у краінах з «гнілым лібералізмам», то які сэнс і якасць гэтага ПАРАДКУ? Пры гэтым за яго «забеспячэнне» грамадзяне плацяць высокую цану і, здавалася б, павінны быць багацейшымі, здаравейшымі, разумнейшымі, больш культурнымі і больш шчаслівымі. Такія краіны, дзе перамог парадак, як Беларусь і Расея павінны былі даўно стаць «зямлёй запаветнай» для мільёнаў эмігрантаў з ліберальных грамадстваў.

Hавiны
Прэс-сакратар Лукашэнкі лічыць, што дыктатура – гэта брэнд Беларусі
2019.03.07 21:59

Беларускі парадак хібны, як і ўсе аўтарытарныя парадкі. Ён існуе толькі за кошт падману і замоўчвання трагедый і злачынстваў і, вядома, дзякуючы таму, што ў галовах насельніцтва фарміруецца непахісная вера ў тое, што ў краіне ПАРАДКУ нічога дрэннага адбыцца не можа.

Таму людзі ў краінах ПАРАДКУ паміраюць толькі ад радасці і шчасця, а не ад голаду і гвалту. Беларускі ПАРАДАК разбурае чалавека, грамадства, краіну.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў