Беларускі лыжнік загінуў у Славаччыне

Курорт Ясна. Фота: jasna.sk

Беларус загінуў у выніку сутыкнення падчас катання ў славацкіх гарах. Пра гэта паведамляе славацкая горная ратавальная служба.

Інцыдэнт здарыўся 16 студзеня ў Нізкіх Татрах, на курорце Ясна.

28-гадовы беларус сутыкнуўся на трасе з іншым лыжнікам і ўпаў без прытомнасці. Рэанімаваць яго не атрымалася.

У Аўстрыі італьянец збіў трох беларусаў: адзін з іх загінуў

Другі лыжнік, 38-гадовы славак, шпіталізаваны з траўмай галавы і грудной клеткі.

Паліцыя высвятляе прычыну трагедыі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама