Беларускі «Крышталь» прызнаны лепшым фільмам СНД


30 сакавіка адбылася XXXII Урачыстая цырымонія ўручэння кінематаграфічнай прэміі «НІКА». У намінацыі «Лепшы фільм краін СНД і Балтыі» перамогу атрымаў беларускі фільм рэжысёрскі Дар’і Жук «Крышталь», паведамляюць арганізатары.

Кадр з фільму «Крышталь», «Crystal swan», рэж. Дар’я Жук, Беларусь–Нямеччына–ЗША–Расея, 2018 г.

«Крышталь» – гэта таксама першы беларускі фільм, які ўвайшоў у лонг-ліст «Оскара» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Галоўная гераіня стужкі Эвеліна жыве ў Менску. На двары – 1996 год. У яе юрыдычная адукацыя, але марыць яна стаць дыджэйкаю. Ды не абы дзе, а ў ЗША. Праз памылку ў падробнай даведцы на візу яна апынаецца ў правінцыйным гарадку, дзе лёс зводзіць яе з незнаёмай сям’ёй, якая рыхтуецца да шлюбу.

Фота
«Я прадавала крышталь на рынку ў Польшчы». Дар’я Жук – пра 90-я, шклопакеты і любімыя месцы ў Менску
2018.07.18 16:40

Здымкі фільма цалкам праходзілі ў Беларусі. Карціна створана ў сумеснай вытворчасці кінакампаніяў Беларусі, ЗША, Германіі і Расеі. Над фільмам працавала міжнародная здымачная група, галоўныя ролі ў стужцы выканалі расейскія акторы Аліна Насібуліна і Іван Мулін, а таксама актрыса тэатру імя Янкі Купалы Святлана Анікей ды інш.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў