Беларускі касмічны праект трапіў у фінал конкурсу NASA


Айчынныя IT-ішнікі, якія прыдумалі як выратаваць свет ад сутыкнення з астэроідам і пазбегнуць лёсу діназаўраў, увайшлі ў пяцёрку фіналістаў прэстыжнага конкурсу.

22-24 красавіка беларускія распрацоўшчыкі ўпершыню прынялі ўдзел у міжнародным хакатоне NASAʼs International Space Apps Challenge, які абʼяднаў 160 лакальных конкурсаў на ўсіх кантынентах. Эксперты NASA уключылі беларускі касмічны ІТ-праект «Wake Up NEO…» у топ-25 лепшых. У выніку галасавання беларусы апынуліся ў пяцёрцы фіналістаў.

Цяпер «Wake Up NEO…» займае пяты радок у топ-5. У лідарах – Бангладэш з гульнёй, якая імітуе будучую каланізацыю Марса, украінцы з рэактыўным планёрам для даследавання палярных рэгіёнаў Марса, македонскай праект па кіраванні беспілотніка ў дрэнных умовах надворʼя, а таксама амерыканцы з Ганалулу, якія прапануюць пабудаваць футурыстычны касмадром у віртуальнай рэальнасці.

ДР, belsat.eu паводле dev.by

Стужка навінаў