Беларускі камбайн збірае збожжа ў Пакістане (ВІДЭА)


Палявыя выпрабаванні самаходнага камбайна КЗС-575 вытворчасці «Гомсельмашу» правялі ў горадзе Дэра-Ісмаіл-Хан.

Па выніках выпрабаванняў распрацоўваецца план паставак прадукцыі «Гомсельмаш» на пакістанскі рынак.

Тэхніку ў Пакістан таксама пастаўляе МТЗ, які заключыў з ісламскай краінай кантракты на $ 30 млн. За мінулыя 10 гадоў пакістанскі дыстрыбʼютар Шахсад Рыазэ набыў 37 000 беларускіх трактароў. Раней бізнесмен займаўся продажам у Пакістане запчастак для беларускай тэхнікі, а пазней стаў адным з дыстрыбʼютараў трактароў «Беларус» у краіне.

У апошнія гады крыіны развіваюць гандлёва-эканамічную супрацу. Пакістан, ВУП якога складае больш за 230 млрд долараў, з’яўляецца адным з рынкаў збыту беларускіх трактароў па-за СНД. Цягам апошніх дзесяці гадоў аб’ём гандлю паміж Беларуссю і Пакістанам вагаўся ў межах 50 – 120 мільёнаў долараў у год. У 2017 годзе экспарт беларускіх тавараў у Пакістан склаў $ 65 млн, на траціну перавысіўшы аб’ём паставак 2016 года.

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што плануе павялічыць тавараабарот паміж краінамі да мільярда цягам чатырох гадоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў