Беларускі хакеіст распавёў, як страціў клуб праз адмову стаць грамадзянінам Расеі

Зараз Іван Драздоў гуляе за менскае «Дынама». Фота: hockey.by

Беларускі хакеіст Іван Драздоў у інтэрв’ю Tribuna.com распавёў, што яму прапаноўвалі памяняць беларускае грамадзянства на расейскае, калі ён гуляў за яраслаўскі «Лакаматыў».

«У «Лакаматыве» паставілі такую ўмову: ці прымаю расейскае грамадзянства і застаюся, або па-ранейшаму беларус, але тады пакідаю клуб, еду дадому. Я абраў другі варыянт», – сказаў хакеіст.

Паводле яго, менавіта праз адмову браць расейскі пашпарт, давялося зʼехаць з клубу.

Іван Драздоў дадаў, што ў Беларусі ёсць свая зборная, якая гуляе на топ-турнірах.

У выніку да 20 гадоў ён паспеў згуляць за зборную Беларусі на чатырох чэмпіянатах свету.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны