Беларускі футбольны заўзятар распавёў пра затрыманні за патрыятызм


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=pODoeA62M0c&feature=youtu.be”][vc_column_text]Пакаранне за патрыятызм. Улады Беларусі вядуць шматгадовую, але безвыніковую барацьбу супраць нацыянальных сімвалаў.

У першыя ж дні пасля выбараў адбылося адразу некалькі інцыдэнтаў вакол Пагоні. Для адных гэта галоўны беларускі сімвал. Для іншых – адзнака нязгодных. Вершнік, які падзяляе ці ўсё ж яднае краіну?

Герб Пагоня ўнеслі ў спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта нацыянальны сімвал, пад якім Беларусь атрымала незалежнасць. Тым не менш, за шалік з Пагоняй на футболе даюць штрафы, а кадэтаў, якія апранулі пад форму майку з гербам, пазбаўляюць канікулаў у якасці пакарання. Афіцыйна ў Беларусі сімвал не забаронены. Таму звычайна аматараў нацыянальнай сімволікі караюць быццам бы за хуліганства або за непадпарадкаванне праваахоўнікам.

Грамадскі актывіст і футбольны заўзятар Зміцер Хведарук лічыць, што гэта пакаранне за патрыятызм. «Калі ты паказваеш міліцыянтам на мабілцы, што Пагоня з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю, то пазней чакаеш начальства, якое дазволіць табе прыйсці на стадыён… Але я некалькі разоў быў сведкам таго, як міліцыя затрымлівае хлапцоў у майках з Пагоняй і кажа: або апранаеш швэдар, або складаем пратакол аб непадпарадкаванні. На вялікі жаль яны пагадзіліся», – распавёў у праграме «Гарачы каментар» заўзятар.

Паводле Хведарука, пытанне нацыянальнай тоеснасці і нацыянальнай сімволікі стаіць цяпер вельмі востра, у тым ліку і ў коле футбольных заўзятараў. «На дадзены момант шмат беларускіх клубаў маюць і банеры па-беларуску, і стыкеры з Пагоняй і выявамі нацыянальных герояў: Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касцюшкі ды іншых», – зазначыў Зміцер Хведарук.

Больш у відэаматэрыяле вышэй!

ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў