Беларускі футбол набывае шалёную папулярнасць праз каронавірус


Пустыя трыбуны стадыёне ў Франкфурце-на-Майне, Нямеччына.
Фота: Jan Huebner / Imago Sport / Forum

У сувязі з каранцінам амаль ва ўсіх еўрапейскіх краіна адмененыя масавыя мерапрыемствы, у тым ліку спартовыя матчы. У Беларусі, наадварот, плануецца чэмпіянат па футболе. Менавіта таму колькасць ставак на беларускі футбол пачала імкліва расці.

Людзі з усяго свету глядзяць беларускі футбол, знаходзячыся на каранціне.

Як заявіў выданню tribuna.by прадстаўнік букмекерскай кампаніі Favbet, у параўнанні з сакавіком мінулага году, сума ставак вырасла на 66%, а колькасць саміх ставак – на 30%.

Міжнародныя букмекеры раяць ставіць на беларускія футбольныя клубы, а замежныя тэлеканалы набываюць правы на трансляцыю чэмпіянату. Паказваць яго будуць расейскі «Матч ТВ» і ўкраінскі «Sport1», якія раней гэтага не рабілі.

Французскі сайт sports.fr у матэрыяле, прысвечаным беларускаму чэмпіянату, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што гарэлка і лазня нібыта дапамагаюць перамагчы каронавірус.

«Гарэлка забіла каронавірус», – жартуе выданне.

Чэмпіянат па футболе ў Беларусі распачаўся на гэтым тыдні і на сённяшні дзень гэта адзіны актыўны турнір у Еўропе. У адрозненне ад суседзяў, Беларусь афіцыйна не ўводзіла каранцін, хаця медыкі раяць грамадзянам пазбягаць скапленняў людзей і часцей заставацца дома.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, чаму Беларусь не ўвяла каранцін
2020.03.19 11:40

КА belsat.eu

Стужка навінаў