Беларускі футбаліст бразільскага паходжання: Непрыемна чытаць, што ператвараюся ў «памяркоўнага беларуса»


Рэнан Брэсан

Паўабаронца беларускай зборнай Рэнан Брэсан пракаментаваў выказванні свайго былога агента Валера Ісаева.

Апошні заявіў, што Брэсан пасля атрымання беларускага пашпарту стаў ператварацца ў «памяркоўнага беларуса», маючы на ўвазе, што ў футбаліста пачалі знікаць амбіцыі.

«Калі шчыра, было непрыемна чытаць ягоныя (Ісаева) словы. Я ўдзячны Валеру за ўсё, што ён для мяне зрабіў. У нас заўсёды былі добрыя стасункі, яшчэ год таму мы абмяркоўвалі магчымасць узнаўлення супрацы. У сваім інтэрвʼю Ісаеў сказаў, што я трапіў у зону камфорту і згубіў амбіцыі, але ці ведае ён, як я трэніруюся? Ён у курсе, што я скінуў тры кілаграмы, калі мяне пра гэта папрасіў трэнер?» – заявіў Брэсан.

Футбаліст згадаў і адмову ад прывабнага ў фінансавым плане пераходу ў клуб з Саўдаўскай Аравіі – на карысць чэмпіянату Партугаліі.

Цяпер Рэнан Брэсан выступае за «Шавеш», які ў чэмпіянаце Партугаліі ідзе на 7-ым месцы (агулам у вышэйшым дывізіёне Партугаліі гуляюць 18 камандаў).

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле By.tribuna.com, фотаздымак Ганна Карпава/Offside.by

Стужка навінаў