Беларускі фільм «Крышталь» не трапіў у шорт-ліст «Оскара»


Фільм «Крышталь» рэжысёркі Дар’і Жук не трапіў у шорт-ліст прэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм». Нагадаем, Беларусь упершыню ў гісторыі вылучала сваё кіно на «Оскар».

Таксама ў шорт-ліст не трапілі фільмы з Расеі і Украіны – «Сабібор» Канстанціна Хабенскага і «Данбас» Сяргей Лазніцы.

У шорт-ліст у выніку ўвайшлі 9 стужак:

  • «Халодная вайна» («Cold War», Польшча)
  • «Айка» («Ayka», Казахстан)
  • «Рома» («Roma», Мексіка)
  • «Праца без аўтарства» («Never Look Away», Германія)
  • «Пералётныя птушкі» («Birds of Passage», Калумбія)
  • «Вінаваты» («The Guilty», Данія)
  • «Шопліфтары» («Shoplifters», Японія)
  • «Капернаўм» («Capernaum», Ліван)
  • «Палаючы» («Burning», Паўднёвая Карэя)

Нагадаем, дзеянні беларускай карціны «Крышталь» адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць зʼехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя вечарыны, стыхійныя рынкі, мары маладых людзей пра эміграцыю і жыццё застылай у часе правінцыі.

Здымкі фільма цалкам праходзілі ў Беларусі. Карціна створана ў сумеснай вытворчасці кінакампаніяў Беларусі, ЗША, Германіі і Расеі. Над фільмам працавала міжнародная здымачная група, галоўныя ролі ў стужцы выканалі расейскія акторы Аліна Насібуліна і Іван Мулін, а таксама актрыса тэатру імя Янкі Купалы Святлана Анікей ды інш.

Фота
«Я прадавала крышталь на рынку ў Польшчы». Дар’я Жук – пра 90-я, шклопакеты і любімыя месцы ў Менску
2018.07.18 16:40

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў