Беларускі добраахвотнік праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Еўропе (ФОТА)


Ян Мельнікаў ужо наведаў бельгійскі Антвэрпэн. У планах – выступы у Нямеччыне і Чэхіі.

«Наша мэта, усталяванне кантактаў з беларускай дыяспарай, інфармаванне пра змаганне ва Украіне і збор сродкаў для беларускіх добраахвотнікаў. У лістападзе былі сустрэчы ў Варшаве і Вільні. У суботу была ў Бельгіі. 22 снежня будзе сустрэча з дыяспарай у Мюнхене, потым Ян едзе ў Прагу», – пракаментаваў belsat.eu баец Тактычнай групы «Беларусь» Якуб Хмара.

 

Дакладныя месцы і час наступных спатканняў агалосяць бліжэй да падзеяў. Усе зацікаўленыя ў арганізацыі сустрэчы з байцамі Тактычнай групы «Беларусь» могуць кантактаваць з імі праз takt.grupa@gmail.com.

Ян Мельнікаў нарадзіўся ва ўсходняй Беларусі. Малады ваяр быў на Майдане, а цяпер удзельнічае ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. Ян зʼяўляецца байцом тактычнай групы «Беларусь», якая аб’ядноўвае беларускіх байцоў добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сектару». Адмыслова для «Белсату» рэжысёр Антось Цялежнікаў зняў пра яго фільм.

ДР, belsat.eu

Фота з Facebook суполкі «Згуртаванне патрыётаў»

Стужка навінаў